Notice: Function _load_textdomain_just_in_time was called incorrectly. Translation loading for the acf domain was triggered too early. This is usually an indicator for some code in the plugin or theme running too early. Translations should be loaded at the init action or later. Please see Debugging in WordPress for more information. (This message was added in version 6.7.0.) in /home/weblid2/domains/gomelaps.by/public_html/wp-includes/functions.php on line 6121
Почему руководителя одного из хозяйств считают долгожительницей - APS
Гомельский областной Агропромышленный Союз
ДОБРО ПОЖАЛОВАТЬ!

Почему руководителя одного из хозяйств считают долгожительницей

Автор статьи
https://www.vdobrushe.by/
Чарговы візіт у наш раён намесніка старшыні абласнога Аграпрамысловага Cа­юза Мікалая Ермакова быў выкліканы пры­емнай нагодай: уру­чыць Ганаровую гра­мату кіраўніку адной з лепшых гаспадарак у раёне.

Адрасат паслання ад Рэспубліканскага АПС – Таццяна Бялян. Днямі яна адсвяткавала дзень нараджэння. Прыгожая дата ў жыцці маладой жанчыны стала яшчэ і нагодай прыгадаць поспехі ў яе працы.

– Больш за дзесяць год яна ўзначальвае сельга­спрадпрыемства, якое за кароткі час дабілася істотных поспехаў. Сёння «Завідаўскае» – адно з самых устойлівых у фінансава-эканамічным плане сельгаспрадпрыемстваў у раёне, – адзначыў Мікалай Ермакоў.

У адрас Таццяны Бялян сказалі нямала цёплых слоў начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Алег Архіпенка і прафсаюзны лідар аграрыяў раёна Сяргей Прыходзька. Яны адзначылі стабільна высокія паказчыкі дзейнасці сельгаспрадпры­емства, якое яна ўзначальвае, падзякавалі ёй і за дапамогу, што аказвае калегам-кіраўнікам.

– Адна з асноўных задач Аграпрамысловага Саюза – ума­цаванне інстытута настаўніцтва ў сельскагаспадарчай галіне. Не сакрэт, тут ёсць праблема ча­стай змены кадраў. Страчваецца пераемнасць, як вынік – па­даюць вытворчыя паказчыкі прадпрыемстваў. У аграрыяў ёсць свая мудрасць: поспех там, дзе вопыт. Такія, як Таццяна Віктараўна , хто адпрацаваў па дзесяць і больш год на па­садзе краўніка, ужо лічацца доўгажыхарамі. Іх у вобласці не больш за два дзясяткі. Дарэчы, кіраўнік «Завідаўскага» – вельмі актыўны настаўнік. Да таго ж, з’яўляецца старшынёй раённага Аграпрамысловага Саюза на Добрушчыне.

Разработка и создание сайтов в Гомеле, Минске, Бресте, Гродно, Могилеве, Витебске.
Продвижение и поддержка.